Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2020, 09:22

У ЗША ў час пратэстаў загінулі не менш за 11 чалавек

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за 11 чалавек загінулі ў час пратэстаў і беспарадкаў у ЗША, выкліканых смерцю афраамерыканца Джорджа Флойда. Аб гэтым паведамляе тэлеканал KTLA.

Смяротныя выпадкі адзначаны ў Чыкага, Дэтройце, Дэвенпорце, Оклендзе і Луісвілі. Большасць загінулых - афраамерыканцы.

Згодна з данымі Associated Press, за апошнія некалькі дзён у ЗША ў час пратэстаў і беспарадкаў затрыманы амаль 4,4 тыс. чалавек. Ім прад'яўлены абвінавачанні ў марадзёрстве, парушэнні каменданцкай гадзіны, перакрыцці дарог. Каменданцкая гадзіна ўведзена прыкладна ў 40 гарадах ЗША, у тым ліку ў Вашынгтоне, Лос-Анджэлесе і Нью-Ёрку.

Як паведамляе агенцтва Reuters, Пентагон перакінуў амаль 1,6 тыс. ваеннаслужачых у наваколле сталіцы ЗША ў сувязі з беспарадкамі. Прадстаўнік Пентагона адзначыў, што ваенныя знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці, але не дапамагаюць грамадзянскім уладам у іх дзеяннях.

Прычынай акцый пратэсту ў ЗША стала смерць афраамерыканца Джорджа Флойда. Ён памёр у бальніцы пасля таго, як да яго ў час арышту паліцэйскія прымянілі жорсткі ўдушлівы прыём. Пасля гэтага звольнілі чатырох вартавых правапарадку, аднаго з іх затрымалі па абвінавачанні ў ненаўмысным забойстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі