Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2022, 10:13

У ЗША ў 2021 годзе колькасць выпадкаў масавай стральбы ўзрасла на 52,5 працэнта

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Злучаных Штатах колькасць інцыдэнтаў са стральбой у грамадскіх месцах у 2021 годзе ўзрасла на 52,5 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Федэральнага бюро расследаванняў.

ФБР адзначае, што аналіз даных за пяць гадоў - з 2017 па 2021 год уключна - паказвае тэндэнцыю да росту колькасці выпадкаў стральбы ў грамадскіх месцах краіны. Так, у 2021 годзе колькасць інцыдэнтаў узрасла ў паўтара раза ў параўнанні з 2020 годам і ў два разы ў параўнанні з 2017 годам.

Пры гэтым адзначаецца рост колькасці ахвяр і пацярпелых. Так, у 2021 годзе ў выніку інцыдэнтаў са стральбой загінулі 103 чалавекі, пацярпелі 140 чалавек - гэта на 48 працэнтаў больш, чым у 2020 годзе.

Самаму малодшаму стралку на момант учынення злачынства ў 2021 годзе было 12 гадоў, самаму старэйшаму - 67 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі