Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2022, 17:56

У ЗША цана на газ перасягнула рэкорд 2008 года

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэрвеньскі ф'ючарс на прыродны газ у ЗША абнавіў рэкорд упершыню са жніўня 2008 года, перасягнуўшы $300 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя таргоў, паведамляюць РІА Навіны.

Па стане на 16.02 па мінскім часе прыродны газ на Нью-Ёркскай біржы падаражэў на 5,7 працэнта. Максімальнае значэнне на сёння склала каля $302,5.

Прычынай росту каціровак эксперты называюць энергетычны крызіс, які абвастрыўся пасля пачатку спецаперацыі Расіі ва Украіне. Акрамя таго, на рост цэн уплывае нізкая запоўненасць амерыканскіх рэзерваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі