Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2021, 19:39

У ЗША скарацілі колькасць тэстаў на COVID-19 з-за няхваткі грошай

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя дэпартаменты аховы здароўя ЗША сутыкнуліся з няхваткай фінансавай дапамогі і медперсаналу. Яны вымушаны скарачаць колькасць праводзімых тэстаў на каранавірус па краіне, паведамляе газета Hill.

Як піша газета, "работнікі аховы здароўя па ўсёй краіне сутыкаюцца з неабходнасцю прыняцця цяжкага рашэння: закрываць пункты тэсціравання або скарачаць гадзіны іх работы. Паколькі не маюць дастатковых сродкаў для ўтрымання медперсаналу і адначасовага правядзення вакцынацыі і тэсціравання".

Сенатар Канектыкута Крыс Мерфі заявіў, што "на гэты час у іх няма дастатковых сродкаў для адначасовага тэсціравання і вакцынавання, ім даводзіцца рабіць выбар. Гэта абсалютна пагібельная сітуацыя".

У Лос-Анджэлесе мясцовыя ўлады былі вымушаны пайсці на закрыццё цэнтра тэсціравання на стадыёне "Доджэр" і перапрафіляванне яго ў прышчэпачны цэнтр. Мэрыя паведаміла жыхарам горада аб тым, што ў сувязі з гэтай мерай колькасць тэстаў на каранавірус часова давядзецца скараціць, але будзе павялічана колькасць прышчэпак.

Да аналагічных мер вымушаны быў звярнуцца і губернатар штата Фларыда. Ён распарадзіўся падрыхтаваць пералік пунктаў тэсціравання, якія можна будзе перапрафіляваць у цэнтры вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі