
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/ У ЗША зарэгістраваны новы скачок захваральнасці на COVID-19, эпідэміёлагі не выключаюць надыход чацвёртай хвалі захворвання, паведамляе ВВС.
На працягу мінулага тыдня штодзённая колькасць захварэлых на каранавірус у ЗША складала ў сярэднім 70 тыс. чалавек, памерлых - каля 2 тыс.
"Хачу сказаць максімальна зразумела: пры такім узроўні статыстыкі і распаўсюджвання новых штамаў мы рызыкуем поўнасцю страціць здабытую ў цяжкай барацьбе перавагу над вірусам. Гэтыя штамы - рэальная пагроза для нашых народаў і нашага прагрэсу", - заявіла кіраўнік Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША Рашэль Валенскі.
Паводле слоў спецыялістаў, вірус муціраваў ужо мноства раз, але найбольшыя апасенні выклікаюць самыя заразныя яго штамы - брытанскі, паўднёваафрыканскі і бразільскі. Амерыканскія вірусолагі лічаць, што ЗША пагражае чацвёртая хваля заражальнасці, але існуючыя вакцыны пакуль яшчэ даволі эфектыўныя супраць новых штамаў. Таму самае галоўнае на гэты момант - паскорыць працэс вакцынацыі.
Пры гэтым кіраўнік дэпартамента надзвычайных сітуацый СААЗ Майкл Раян лічыць, што нават пры шматабяцальных перспектывах вакцынацыі наўрад ці з вірусм удасца справіцца да канца года. "З чым мы можам справіцца, калі будзем дзейнічаць разумна, дык гэты з нагрузкай на бальніцы, смяротнасцю і рознымі трагедыямі, звязанымі з пандэміяй", - сказаў ён.
ЗША больш за іншыя краіны пацярпелі ад пандэміі: больш за 28,7 млн інфіцыраваных, больш за 515 тыс. памерлых - гэта пятая частка ўсіх памерлых у свеце.-0-