Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лютага 2021, 12:56

У ЗША ад наступстваў каранавіруса памерлі паўмільёна чалавек

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць памерлых ад захворвання, выкліканага COVID-19, перавысіла ў ЗША адзнаку ў памеры 500 тыс. Такія лічбы прывёў Універсітэт Джонса Хопкінса, паведамляе ТАСС.

Згодна з апошнімі данымі, у Злучаных Штатах заразіліся ўвогуле 28 174 133 чалавекі. Колькасць лятальных канцоў склала 500 071. Універсітэт праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых улад.

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн вечарам 22 лютага ўшанаваў у Белым доме памяць суграмадзян, якія памерлі ад захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі