Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2021, 15:24

У Жэневе прададуць калекцыю ўпрыгажэнняў Раманавых коштам $500 тыс.

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На аўкцыёне Sotheby's у Жэневе прададуць калекцыю ўпрыгажэнняў сям'і Раманавых. Сярод каштоўнасцей, выстаўленых на аўкцыён, брошка з цэйлонскім сапфірам і брыльянтамі і парныя да яе кліпсы. Агульная цана калекцыі складае $500 тыс., перадае "МІР 24".

"Гэтыя ўпрыгажэнні належалі вялікай княгіні Марыі Паўлаўне, жонцы вялікага князя Уладзіміра, сына Аляксандра Другога. Яны зроблены з неверагодным майстэрствам, гэта выключныя каштоўнасці", - адзначыў старшы спецыяліст Sotheby's па ювелірных вырабах Аліўе Вагнер.

Упрыгажэнні княгіні вывезлі з Расіі ў час рэвалюцыі з брытанскай дыпламатычнай поштай. Частку з іх Марыя Паўлаўна распрадала ў эміграцыі, а частка захоўвалася ў банку Швецыі і была вернута прадстаўнікам дынастыі, якія засталіся, толькі ў 2010-я гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі