16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі аўтааварыі ў Турцыі сталі не менш за 9 чалавек, паведамляе ТАСС.
Паводле даных турэцкіх тэлеканалаў, у час руху з Аланьі ў Мерсін аўтобус урэзаўся ў дарожную загароду, пасля чаго перакуліўся. Таксама паведамляецца, што розныя траўмы атрымалі 28 чалавек.
Улады праводзяць расследаванне ДТЗ.-0-