Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2020, 09:13

У Вялікабрытаніі пачынаецца першы этап аслаблення каранціну

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каранцін, уведзены ў Вялікабрытаніі з-за пандэміі захворвання, выкліканага каранавірусам новага тыпу, пачне аслабляцца з 13 мая. Сёння стартуе першы этап змякчэння абмежавальных мер, дзеючых у краіне з 23 сакавіка, паведамляе ТАСС.

Людзям будзе дазволена займацца неабмежаваную колькасць разоў спортам на вуліцы, загараць, выязджаць на аўтамабілі да аддаленых месцаў правядзення вольнага часу, гэта могуць быць грамадскія паркі або пляжы.

Людзі, што пражываюць разам, змогуць праводзіць час на вуліцы са сваімі знаёмымі, сябрамі або сваякамі, якія жывуць асобна. Адзначаецца, што на гэтым этапе дазволена будзе ў кожным выпадку сустракацца толькі з адным чалавекам, да таго ж ён павінен знаходзіцца на адлегласці не менш за два метры.

Можна будзе гуляць у футбол, тэніс або гольф. Тым не менш кантактныя спартыўныя гульні дазволены толькі для людзей, якія пражываюць разам. На работу таксама выйдуць прадстаўнікі розных сектараў прамысловасці, якія не могуць працаваць дома.

Меры будуць аслаблены толькі ў Англіі і пакуль не закрануць тры астатнія адміністрацыйна-палітычныя часткі Злучанага Каралеўства: Шатландыю, Уэльс і Паўночную Ірландыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі