Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 верасня 2021, 18:01

У Вялікабрытаніі два заводы прыпынілі работу з-за высокіх цэн на газ

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі вытворца і дыстрыб'ютар сельскагаспадарчых угнаенняў CF Industries Holdings прыпыніў работу двух сваіх заводаў у Вялікабрытаніі з-за высокіх цэн на газ, паведамляе Bloomberg.

Вядучы сусветны вытворца вадародных і азотных прадуктаў абвясціў аб спыненні аперацый на сваіх прадпрыемствах у англійскіх Білінгеме і Інсе ў сувязі з ростам цэн на прыродны газ. Пакуль невядома, калі заводы зноў пачнуць працаваць.

У цэлым CF Industries Holdings мае дзевяць вытворчых комплексаў у ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі.

Bloomberg адзначае, што закрыццё заводаў з'яўляецца першай прыкметай таго, што рэкорднае павышэнне цэн на газ і электраэнергію пагражае запаволіць аднаўленне эканомікі рэгіёна. Таксама, паводле даных Goldman Sachs Group, рост цэн на паліва вядзе да рызыкі, звязанай з перабоямі ў падачы электраэнергіі зімой.

У чацвер ф'ючарсы на газ і электраэнергію ў Еўропе ўпалі. Як паведамляюць РІА Навіны, цана на газ у Еўропе сёння ў ходзе таргоў апусцілася ніжэй за $800 за тыс. куб.м, паскорыўшы спад да 7,5 працэнта. Напярэдадні кошт газу пабіў гістарычны рэкорд і дасягаў амаль $970 за 1 тыс. куб.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі