Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2022, 16:56

У Вялікабрытаніі адменяць большасць кавідных абмежаванняў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў аб адмене большасці каранавірусных абмежаванняў, уведзеных у краіне з-за штама амікрон, паведамляе ВВС.

З 27 студзеня ў краіне будуць адменены патрабаванні абавязковага прад'яўлення кавід-сертыфікатаў і нашэння масак, у тым ліку ў грамадскім транспарце. Акрамя таго, больш не будзе дзейнічаць рэкамендацыя аб пераводзе супрацоўнікаў на аддалены рэжым работы.

У той жа час захаваецца патрабаванне аб праходжанні самаізаляцыі пры станоўчым выніку тэста на кавід. Аднак Борыс Джонсан заявіў, што ў хуткім часе гэта патрабаванне таксама могуць адмяніць.

Борыс Джонсан адзначыў, што, паводле слоў вучоных, хваля каранавіруса, выкліканая штамам амікрон, дасягнула свайго піку на нацыянальным узроўні. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што сітуацыя са шпіталізацыямі ў краіне стабілізавалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі