Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 жніўня 2018, 11:16

У Венесуэле два дэпутаты пазбаўлены недатыкальнасці па справе аб замаху на Нікаласа Мадура

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два дэпутаты пазбаўлены недатыкальнасці па справе аб замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Такое рашэнне прыняла ў сераду Канстытуцыйная асамблея краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяпер Хуліа Борхес і Хуан Рэкесенс змогуць паўстаць перад судом. Раней улады Венесуэлы паказалі відэазапіс, на якім адзін з затрыманых па гэтай справе называе іх у ліку маючых дачыненне да замаху на Нікаласа Мадура.

Хуан Рэкесенс ужо затрыманы супрацоўнікамі Баліварыянскай службы нацыянальнай разведкі. На арышт Хуліа Борхеса выдадзены ордэр Вярхоўнага суда, дэпутат цяпер знаходзіцца за межамі краіны.

Як паведамлялася, 4 жніўня ў Венесуэле ў час ваеннага параду ў Каракасе была здзейснена спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы. Да трыбуны, дзе ён знаходзіўся, былі накіраваны некалькі дронаў з узрыўчаткай. Іх удалося абясшкодзіць у паветры. Раненні атрымалі сямёра гвардзейцаў, сам прэзідэнт не пацярпеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі