Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2021, 11:44

У Вене дзяцей ад 5 гадоў пачалі вакцынаваць без адабрэння EMA

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вене пачалі вакцынаваць ад COVID-19 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў, хоць Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках (ЕМА) яшчэ не адобрыла імунізацыю для гэтай узроставай групы, паведамляе радыё Wien.orf.at.

Як паведамляецца, дзецям да 12 гадоў уводзяць меншую колькасць вакцыны Pfizer. Дакладную дозу ўрач вызначае самастойна ў залежнасці ад узросту, фізічнага стану і вагі дзіцяці.

Адзначана, што пакуль дзяцей будуць прышчэпліваць у рамках пілотнага праекта, згодна з якім штодзённа змогуць вакцынаваць каля 200 дзяцей. Гэта невялікая колькасць тлумачыцца тым, што ўрач перад прышчэпкай праводзіць размову з бацькамі і дзецьмі.

Міністэрства аховы здароўя Аўстрыі чакае, што 24 лістапада прэпарат Pfizer будзе дазволены Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках (ЕМА) для прымянення яго непаўналетнім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі