Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2021, 09:16

У Туве з-за атручэння шпіталізаваны 74 выхаванцы кадэцкага корпуса

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ноч на 14 снежня медыкі шпіталізавалі 74 дзіцяці з прыкметамі харчовага атручэння са школы-інтэрната ў Туве, у адукацыйнай установе ўведзены каранцін. Аб гэтым пішуць на сайце ДУ МНС Расіі па рэгіёне, паведамляе ТАСС.

"Зноў няшчасная падзея адбылася з нашымі дзецьмі. Цяпер ужо ў рэспубліканскай школе-інтэрнаце "Тувінскі кадэцкі корпус". 74 дзіцяці адтуль паступілі ў бальніцу з прыкметамі атручэння. Цяпер за іх станам сочаць урачы, 25 дзяцей патрабуюць павышанай увагі медыкаў", - напісаў кіраўнік рэспублікі Уладзіслаў Хавалыг на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Як растлумачылі агенцтву ў прэс-службе, стан сярэдняй цяжкасці, калі ўрачы пастаянна сочаць за тэрмаметрыяй і "пракапваюць" пацыентаў.

Цяпер у школе-інтэрнаце праводзяць эпідэміялагічнае расследаванне, якое пакажа канкрэтную прычыну атручэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі