
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтральнай Турцыі сёння адбылося землетрасенне магнітудай 5,6. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Паводле даных цэнтра, штуршкі былі зафіксаваны ў 03.13 па мясцовым часе. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 5 км ад раёна Гельбашы. Ачаг залягаў на глыбіні 2 км.
Учора ў правінцыі Кахраманмараш землетрасенне магнітудай 7,4 прывяло да гібелі амаль 3 тыс. чалавек, больш за 15,8 тыс. жыхароў правінцыі былі паранены. Прыродны катаклізм закрануў таксама сірыйскія правінцыі Алепа, Латакію, Хаму і Тартус.
Пазней у Турцыі адбылося яшчэ адно землетрасенне - ужо магнітудай 7,6. Адным з самых пацярпелых гарадоў стаў Газіянтэп.
Спецыялісты зафіксавалі некалькі афтэршокаў, а ў сярэдзіне дня краіну напаткала яшчэ адно землетрасенне магнітудай 7,7. Штуршкі адчуваліся таксама ў Ліване, Іраку, Ізраілі, Грузіі, Абхазіі, невялікія па сіле - у Сочы.-0-