Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2018, 11:54

У Турцыі ў ДТЗ з рэйсавым аўтобусам загінулі 7 чалавек

18 верасня, Аф'ёнкарахісар /БЕЛТА - Агенцтва Анадолу/. У Турцыі з-за аварыі рэйсавага аўтобуса загінулі 7 чалавек, яшчэ 28 атрымалі раненні, паведамляе мясцовая паліцыя.

ДТЗ адбылося раніцай на трасе Аф'ёнкарахісар-Анталья. Рэйсавы аўтобус выехаў за межы дарогі і ўпаў у асушаны водаадводны канал, які пралягае ўздоўж трасы.

Усе пацярпелыя накіраваны ў бліжэйшыя бальніцы. Прычыны ДТЗ устанаўліваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі