
Фота Агенцтва Анадолу
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля землетрасенняў у Турцыі арыштавана 188 забудоўшчыкаў і падрадчыкаў, якія могуць быць вінаватыя ў абрушэнні будынкаў пры падземных штуршках. Аб гэтым піша Агенцтва Анадолу.
Усяго ў ходзе расследаванняў, праведзеных у дачыненні да разбураных будынкаў, было выяўлена 626 падазроных.
Таксама ў пацярпелых пасля землетрасенняў рэгіёнах адбылося 379 выпадкаў крадзяжоў, 197 падазроных у крадзяжы ўжо арыштаваны.
Паводле апошніх даных, у выніку стыхійнага бедства ў Турцыі загінулі 44 374 чалавекі. Ва Упраўленні па надзвычайных сітуацыях краіны паведамілі, што пасля двух разбуральных землетрасенняў, якія здарыліся 6 лютага, было зафіксавана 9 990 афтэршокаў.-0-