Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2024, 09:47

 У Турцыі могуць скараціць колькасць атэляў з сістэмай "усё ўключана"
 

Фота Pixabay
Фота Pixabay
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Турцыі могуць скараціць колькасць атэляў з сістэмай "усё ўключана", паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Turkiye.

На думку аднаго з членаў Асацыяцыі маладых прадпрымальнікаў Анкары Мустафы Каркутаты, словы якога прыводзіць турэцкае выданне, папулярная сістэма "ўсё ўключана" ператварылася ў "спажывецкі тэрарызм". У артыкуле гаворыцца аб тым, што з-за арганізацыі харчавання турыстаў па гэтай сістэме адбываецца псаванне вялікіх аб'ёмаў прадуктаў, штогадовыя страты з-за гэтага складаюць 50 млрд лір (каля $1,4 млрд).

Прапануецца выбудаваць новую сістэму арганізацыі харчавання адпачывальнікаў. Напрыклад, вывозіць турыстаў у рэстараны, з якімі будуць дамоўленасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі