Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2022, 09:38

У Цюменскай вобласці гараць лясы: жыхароў бліжэйшых пасёлкаў эвакуіруюць

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цюменскай вобласці гараць лясы, агонь ужо ўшчыльную падышоў да іх дамоў. З-за гэтага пачалася эвакуацыя жыхароў бліжэйшых пасёлкаў, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя дамоў у зоне рызыкі апынуліся 2 санаторыі і дзіцячы лагер "Сняжынка". Не даць полымю перакінуцца на будынкі спрабуюць ратавальнікі, ваенныя і добраахвотнікі.

За суткі плошча прыродных пажараў у Расіі вырасла больш як на 8 тыс. га - амаль да 23 тыс. Больш за ўсё ад агню пацярпеў Краснаярскі край, дзе ў двух муніцыпалітэтах уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі