Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2018, 16:19

У цэнтры Мельбурна ўчынены тэракт

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброены нажом мужчына напаў з нажом на людзей у цэнтры Мельбурна (Аўстралія), адзін з прахожых загінуў, двое цяжка паранены. Паліцыя кваліфікуе інцыдэнт як тэракт, паведамляе Euronews.

Праваахоўнікі былі вымушаны прымяніць агнястрэльную зброю, каб абясшкодзіць нападаючага. З цяжкім раненнем у жывот мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр.

Паводле некаторых даных, перад нападзеннем злачынец падарваў прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на паліцыю, нападаючы быў выхадцам з Самалі і падарожнічаў на аўтамабілі, начыненым газавымі балонамі.

Улады горада заявілі, што цяпер небяспекі для жыхароў і турыстаў няма, аднак меры бяспекі ў цэнтры Мельбурна будуць узмоцнены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі