Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2021, 17:55

У трох рэгіёнах Аўстрыі ўзмоцняць каранцінныя меры

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Аўстрыі ўзмоцніць каранцінныя меры на велікодныя святы - з 1 па 6 красавіка будзе забаронены ўезд і выезд з трох федэральных зямель: Вены, Ніжняй Аўстрыі і Бургенланда, паведамляе АРА.

У гэтых трох рэгіёнах закрыюцца на 6 дзён салоны прыгажосці і цырульні, нехарчовыя магазіны і гандлёвыя цэнтры, музеі і заапаркі. Абмежаванні на выезд і ўезд будуць дзейнічаць кругласутачна. Гэта азначае, што чалавек можа выходзіць з дома або кватэры толькі па асаблівых прычынах, напрыклад, каб сустрэцца з членамі сям'і, аказаць дапамогу, а таксама прагуляцца на адкрытым паветры для расслаблення або выгулу дамашніх жывёл. Пры гэтым неабходна будзе насіць на вуліцы рэспіратарныя маскі тыпу FFP2, а таксама выкарыстоўваць іх у закрытых памяшканнях, дзе знаходзіцца больш чым адзін чалавек.

З 7 красавіка ў Аўстрыі будзе забаронена наведваць любыя гандлёвыя пункты без адмоўнага тэста на каранавірус, пры гэтым будзе дазволена наведванне аптэк і прадуктовых магазінаў без яго.

Мэр Вены не выключае, што велікодны лакдаўн можа быць прадоўжаны ў сталіцы як мінімум да 11 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі