Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 кастрычніка 2021, 09:18

У Токіа з-за тайфуну "Міндул" адмянілі больш за 120 авіярэйсаў

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 126 рэйсаў японскіх авіякампаній Japan Airlines (JAL) і All Nippon Airways (ANA) адменены ў пятніцу ў такійскім аэрапорце Ханеда з-за моцнага тайфуну "Міндул". Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце аэрапорта, піша ТАСС.

Прапынены паромны рух у Такійскім заліве. Перакрыты таксама некалькі прыбярэжных участкаў скораснай магістралі паміж сталіцай і цэнтральным горадам Нагоя, паведамляе тэлеканал NHK.

Як адзначае ТАСС, амаль 7 тыс. жыхароў горада Кацуура ў суседняй з Токіа прэфектуры Тыба рэкамендавалі пакінуць дамы з-за моцных дажджоў і пагрозы сыходжання апоўзняў.

Тайфун "Міндул" знаходзіцца ў Ціхім акіяне на паўднёвым усходзе ад Токіа і рухаецца ў паўночна-ўсходнім напрамку ўздоўж вострава Хансю. Скорасць ветру ў цэнтральнай частцы цыклону складае 45 м/с, а парывы дасягаюць 60 м/с.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі