Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2020, 10:51

У Токіа ў час Алімпіяды будзе працаваць антыкавідны цэнтр

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр па прадухіленні каранавіруснай інфекцыі будзе працаваць у час правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў летам 2021 года ў Токіа. Аб гэтым паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.

Прадстаўнікі японскага ўрада, такійскіх муніцыпальных улад і арганізацыйнага камітэта Алімпіяды 27 кастрычніка правялі сустрэчу ў офісе прэм'ер-міністра краіны. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да рашэння стварыць антыінфекцыйны цэнтр, які будзе працаваць пад кантролем аргкамітэта Алімпіяды. Паводле слоў афіцыйных асоб, перад цэнтрам будзе стаяць задача збору інфармацыі аб фізічным стане атлетаў і іншых асоб, якія прыбылі з-за мяжы і маюць дачыненне да правядзення Гульняў. Цэнтр таксама будзе адказваць за выяўленне шляхоў заражэння ва ўсіх пацверджаных выпадках.

Урад абмяркуе з Міжнародным алімпійскім камітэтам і спартыўнымі федэрацыямі магчымыя рэкамендацыі па абыходжанні з атлетамі, у якіх будзе пацверджана заражэнне або выяўлены цесныя кантакты з заражанымі ў час Гульняў.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі магчымасць будаўніцтва цэнтральнага аб'екта для каардынацыі такіх дзеянняў, як лячэнне амбулаторных хворых з высокай тэмпературай, транспарціроўка пацыентаў, шпіталізацыя ў Алімпійскай вёсцы і кантроль работы прыватных лабараторый.

Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа плануюць правесці з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Летнія Паралімпійскія гульні запланаваны на 24 жніўня - 5 верасня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі