ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 13:24

У Токіа прадставілі план паэтапнага зняцця абмежавальных мер

Фота  Reuters
Фота Reuters

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Токіа прадстаўлены план паэтапнага зняцця абмежавальных мер, уведзеных з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе японская газета The Japan Times.

Паводле слоў губернатара Токіа Юрыка Каікэ, змякчаць абмежаванні ў сталіцы пачнуць з 25 мая ў тры этапы, кожны з якіх будзе доўжыцца два тыдні. На першым этапе пры выкананні ўсіх правіл засцярогі зноў адкрыюцца музеі, бібліятэкі і іншыя культурныя ўстановы, прадуктовыя магазіны будуць працаваць да 22.00. Дазволяць праводзіць таксама масавыя мерапрыемствы з удзелам да 50 чалавек. На другім этапе адновяць работу гандлёвыя цэнтры і падрыхтоўчыя школы. На трэцім - інтэрнэт-кафэ і гульнявыя цэнтры. Пасля гэтага адкрыюцца спартыўныя цэнтры і забаўляльныя ўстановы.

Надзвычайнае становішча было аб'яўлена прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ 7 красавіка ў васьмі прэфектурах. Праз дзевяць дзён яно было распаўсюджана на астатнюю частку краіны. Першапачаткова тэрмін яго дзеяння заканчваўся 7 мая, але быў прадоўжаны да канца месяца. Аднак у сувязі са зніжэннем колькасці выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю надзвычайнае становішча ўжо адменена для 42 з 47 прэфектур. Чакаецца, што 25 мая яно будзе адменена для астатніх пяці - Токіа, Канагава, Ціба, Сайтама і Хакайда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі