ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2020, 18:30

У Тэль-Авіве прайшла акцыя пратэсту бацькоў супраць закрыцця дзіцячых садоў і пачатковых класаў

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Тэль-Авіве на плошчы Рабіна сабраліся дзясяткі бацькоў, якія правялі дэманстрацыю супраць закрыцця дзіцячых садоў і пачатковых класаў у школах на час паўторна ўведзенага каранціну з-за каранавіруса. Аб гэтым паведамляе інтэрнэт-рэсурс News.Israelinfo.

Дэманстранты патрабавалі аднавіць работу адукацыйных устаноў, назваўшы рашэнне ўрада аб іх закрыцці празмерным, паколькі працэнт заражэння ў дашкольных установах і пачатковых класах школ вельмі нізкі. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, большасць дзяцей з тых, хто захварэў, заразілася дома, толькі 10 працэнтаў з іх - па месцы вучобы. Працэнт заражэнняў у дзіцячых садах і пачатковай школе наогул нязначны: 2 працэнты хворых былі інфіцыраваны ў дзіцячых садах і яслях, 5 працэнтаў - у пачатковых класах.

Кабінет міністраў Ізраіля 22 верасня разглядае ўвядзенне новых абмежаванняў, паколькі павялічваецца колькасць выпадкаў каранавіруса. Чакаецца, што новы план ізаляцыі будзе ўключаць поўнае закрыццё сінагог і забарону на вулічныя мерапрыемствы ў час свята Сукот. Таксама значна скароціцца колькасць працуючых прадпрыемстваў. 23 верасня на пасяджэнні камісіі Кнесета па адукацыі абмяркуюць абмежаванне дзейнасці навучальных устаноў на час каранціну.

У Ізраілі з 18 верасня ўведзены паўторны лакдаўн з-за каранавіруса. Першы ўсеагульны каранцін дзейнічаў у краіне з сакавіка 2020 года. Тады ўдалося дабіцца поспехаў у барацьбе з пандэміяй, але заражальнасць зноў стала расці пасля адмены каранцінных мер. Ізраіль стаў першай краінай, якая паўторна ўвяла не лакальныя, а агульнанацыянальныя абмежаванні з-за COVID-19.

Паводле даных на 22 верасня, у Ізраілі зафіксавана 191 тыс. выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, выздаравелі 137 тыс. пацыентаў, памерлі 1273 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі