Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2021, 09:52

У Тайландзе моцнае забруджванне паветра зафіксавалі ў 200 раёнах

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень забруджвання паветра ў шэрагу раёнаў Тайланда сёння ў некалькі разоў перавысіў дапушчальную адзнаку. Аб гэтым сведчаць даныя маніторынгу якасці паветра World's Air Pollution, паведамляе ТАСС.

У 40 раёнах Бангкока індэкс якасці паветра застаецца на чырвоным узроўні (нездаровы) і пры норме 50 пунктаў складае ад 166 да 190, г.зн. можа аказваць негатыўны ўплыў на здароўе людзей. Асобы, якія ўваходзяць у групу рызыкі, могуць адчуваць сур'ёзныя наступствы ад знаходжання на вуліцы. У 10 раёнах горада індэкс якасці паветра павышаны да фіялетавага ўзроўню (вельмі нездаровы) і складае ад 192 да 279 пунктаў. Празмернае забруджванне атмасферы таксама назіраецца ў 150 раёнах у паўночнай і паўночна-ўсходняй частках краіны, а на поўдні каралеўства зафіксавана адносна чыстае паветра.

Па стане на 08.45 па мясцовым часе Тайланд у адпаведнасці з World's Air Pollution займае 6-е месца ў спісе краін з самай нізкай якасцю паветра. У першую пяцёрку рэйтынгу ўвайшлі Бангладэш, Манголія, Афганістан, Індыя і Кітай.

Звычайна пік забруджвання паветра ў Бангкоку і суседніх правінцыях прыпадае на перыяд са снежня па красавік. У гэты час года няма ветру, і выкіды ад аўтамабіляў і прадпрыемстваў затрымліваюцца ў атмасферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі