Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2020, 15:38

У Тайландзе для тэлеканалаў распрацуюць кодэкс паводзін пры асвятленні крызісных сітуацый

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Тайландзе будзе распрацаваны кодэкс паводзін для тэлеканалаў, якія асвятляюць крызісныя сітуацыі, паведамляе газета The Bangkok Post.

Паводле даных Нацыянальнай камісіі па тэлерадыёвяшчанні і тэлекамунікацыях Тайланда, такія меры будуць прыняты пасля інцыдэнту 8 лютага ў горадзе Накханратчасіма, калі салдат пачаў стральбу ў гандлёвым цэнтры. Як стала вядома, аператары мясцовых тэлеканалаў, якія асвятлялі здарэнне, перашкаджалі правядзенню паліцэйскай аперацыі.

Кодэкс паводзін будзе складзены на працягу наступных трох тыдняў у супрацоўніцтве з органамі бяспекі, паліцыяй і Дэпартаментам псіхічнага здароўя.

Адзначаецца, прамая трансляцыя гвалтоўных падзей у прамым эфіры не будзе забаронена, аднак для тэлеканалаў увядуць некаторыя абмежаванні. Новыя стандарты будуць часткова заснаваны на правілах паводзін для аператараў, прынятых у ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі.

Згодна з заканадаўствам, у Тайландзе забаронена трансляцыя інфармацыі, якая закранае дзяржаўную бяспеку або грамадскую мараль. За парушэнне закона тэлеканалы могуць пазбавіцца ліцэнзіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі