Фота ТАСС
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Таджыкістане затрымалі дзевяць жыхароў Вахдацкага раёна за сувязь з выканаўцамі тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сіці Холе", паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў спецслужбах Таджыкістана.
Паводле слоў субяседніка агенцтва, затрыманых таксама падазраюць у сувязі з "Ісламскай дзяржавай".
Тэракт у "Крокус Сіці Холе" здарыўся вечарам 22 сакавіка перад канцэртам групы "Пікнік". У залу ўварваліся ўзброеныя асобы, якія сталі страляць па людзях. Пасля гэтага прагрымелі выбухі, у будынку пачаўся пажар. Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі ўзбудзіў крымінальную справу аб тэракце. Усе чацвёра выканаўцаў злачынства былі затрыманы.-0-