Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2022, 10:55

У Таджыкістане заявілі аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі

18 мая, Душанбэ /БЕЛТА - Хавар/. МУС Таджыкістана аб'явіла аб правядзенні на ўсходзе краіны антытэрарыстычнай аперацыі.

Адзначаецца, што 17 мая члены арганізаванай злачыннай групы незаконна перакрылі міжнародную аўтатрасу Душанбэ - Кульма на ўчастку аўтадарогі ў Рушанскім раёне, непасрэдна на лініі дзяржаўнай граніцы. У МУС рэспублікі заявілі, што іх дзеянні былі накіраваны на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і былі супраць асноў канстытуцыйнага ладу.

Паводле даных ведамства, злачынцы мелі падтрымку міжнародных тэрарыстычных арганізацый і атрымлівалі за межамі краіны зброю і боепрыпасы. Акрамя таго, для ажыццяўлення тэрактаў і іншых форм правакацыі прыцягваліся замежныя наёмнікі.

Злачынныя групы адмовіліся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў аб здачы зброі і боепрыпасаў і аказалі ўзброенае супраціўленне.

Каб забяспечыць бяспеку грамадзян, грамадскі парадак і аднаўленнне бесперашкоднага руху транспартных сродкаў, праваахоўныя органы пачалі ў Рушанскім раёне краіны антытэрарыстычную аперацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі