Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 чэрвеня 2021, 09:03

У свеце за тыдзень каранавірусам заразіліся больш за 2,5 млн чалавек

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам і больш за 64 тыс. смяротных выпадкаў зарэгістравана ў свеце на мінулым тыдні. У параўнанні з папярэднімі сямю днямі захваральнасць знізілася на 6 працэнтаў, а смяротнасць - на 12 працэнтаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ).

За тыдзень у свеце было зарэгістравана 2 520 684 новыя заражаныя і 64 075 смяротных выпадкаў. Па стане на 20 чэрвеня, з пачатку пандэміі ўсяго налічвалася 177 866 160 выпадкаў інфіцыравання і 3 857 974 выпадкі смерці пацыентаў.

Захваральнасць знізілася ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 21 працэнт) і Еўропе (на 6 працэнтаў). Пры гэтым рост адзначаецца ў Афрыцы на 39 працэнтаў і Усходнім Міжземнамор'і на 2 працэнты. Смяротнасць на афрыканскім кантыненце павялічылася на 38 працэнтаў, а ва Усходнім Міжземнамор'і на 2 працэнты, але скарацілася ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 26 працэнтаў), Еўропе (на 12 працэнтаў) і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 9 працэнтаў).

Паводле звестках СААЗ, пакуль не ўдаецца спыніць распаўсюджванне некаторых штамаў каранавіруса, аднесеных да "варыянтаў, якія выклікаюць занепакоенасць". Напрыклад, так званы брытанскі штам прысутнічае ў 170 краінах, бразільскі пранік на тэрыторыю 71 дзяржавы. Індыйскі пашырыў сваю геаграфію да 85. Адзначаецца, што апошні варыянт з-за высокай заразнасці можа стаць дамінуючай разнавіднасцю SARS-CoV-2, калі цяперашняя тэндэнцыя прадоўжыцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі