Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2021, 09:29

У свеце за тыдзень каранавірусам заразіліся амаль 5,7 млн чалавек

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 5,7 млн выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў свеце на мінулым тыдні, захваральнасць вырасла на 8 працэнтаў у параўнанні з папярэднімі сямю днямі, смяротнасць - на 5 працэнтаў. Гэтыя звесткі прыведзены ў апублікаваным у ноч на сераду ў Жэневе штотыднёвым эпідэміялагічным бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляе ТАСС.

"У глабальным плане дзявяты тыдзень запар прадаўжаўся рост захваральнасці на COVID-19. На мінулым тыдні паступілі паведамленні аб амаль 5,7 млн новых выпадкаў, што вышэй за папярэднія пікавыя значэнні", - адзначылі ў СААЗ, дадаўшы, што смяротнасць расла шосты тыдзень запар, памерлі больш за 87 тыс. чалавек, што на 5 працэнтаў больш, чым за папярэднія сем дзён.

З 19 па 25 красавіка ў свеце было зарэгістравана 5 695 277 заражаных і 87 826 смяротных выпадкаў. Па стане на 25 красавіка ўсяго налічвалася 146 067 511 выпадкаў інфіцыравання і 3 092 497 выпадкаў смерці пацыентаў.

Асабліва прыкметным рост захваральнасці з 19 па 25 красавіка быў у Паўднёва-Усходняй Азіі (на 49 працэнтаў, да гэтага рэгіёна СААЗ адносіць у тым ліку Індыю), у той час як у Еўропе яна знізілася на 12 працэнтаў, у Афрыцы - на 9 працэнтаў, а ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы - на 8 працэнтаў. Смяротнасць істотна вырасла ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 81 працэнт) і Усходнім Міжземнамор'і (на 17 працэнтаў), але скарацілася ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 10 працэнтаў), Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (на 7 працэнтаў) і Еўропе (на 5 працэнтаў).

У Еўропе за сем дзён заразіліся больш за 1,46 млн чалавек і памерлі больш за 25 тыс. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы зарэгістравана больш за 1,4 млн новых выпадкаў інфіцыравання і больш за 36 тыс. смяротных выпадкаў. У Паўднёва-Усходняй Азіі ўрачы выявілі больш за 2,26 млн заражаных, памерлі больш за 17 тыс. чалавек.

У Індыі колькасць заражаных павялічылася за тыдзень больш як на 2,17 млн. Далей ідуць ЗША (больш за 406 тыс. новых выпадкаў), Бразілія (больш за 404 тыс.), Турцыя (больш за 378 тыс.), Францыя (больш за 211 тыс.), Аргенціна (больш за 166 тыс.), Іран (больш за 161 тыс.), Германія (больш за 145 тыс.), Калумбія (больш за 121 тыс.), Італія (больш за 92 тыс.), Украіна (больш за 78 тыс.), Польшча (больш за 70 тыс.), Філіпіны (больш 63 тыс.) і Расія (больш 60 тыс.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі