Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 красавіка 2021, 09:03

У свеце за суткі выявілі больш за 763 тыс. заражаных каранавірусам

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння новым каранавірусам у свеце перавысіла 148,32 млн і павялічылася за суткі больш як на 763 тыс. Такія даныя прыводзіць ТАСС са спасылкай на апублікаваныя ў сераду даныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Колькасць смяротных выпадкаў узрасла больш як на 12,2 тыс., перавысіўшы 3,12 млн. Статыстыка СААЗ улічвае толькі афіцыйна пацверджаныя звесткі аб заражаных і памерлых, што прадастаўляюцца дзяржавамі.

Амаль палавіна выпадкаў інфіцыравання за мінулыя суткі прыпадае на рэгіён Паўднёва-Усходняй Азіі, у які СААЗ уключае таксама Індыю (376 684), на другім месцы - Еўропа (181 039), на трэцім - Паўночная і Паўднёвая Амерыка (134 967).

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША - 31 783 375. Далей ідуць Індыя (17 997 267), Бразілія (14 369 423), Францыя (5 447 883), Расія (4 787 273), Турцыя (4 710 582), Вялікабрытанія (4 409 635), Італія (3 981 512), Іспанія (3 496 134), Германія (3 332 532), Аргенціна (2 879 677) і Калумбія (2 787 303).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі