Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2021, 09:11

У свеце за суткі выявілі больш за 348 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 114,42 млн, павялічыўшыся за суткі больш як на 348 тыс. Згодна з апублікаванымі ў сераду данымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), колькасць лятальных канцоў узрасла больш як на 7,8 тыс., перавысіўшы 2,54 млн, паведамляе ТАСС.

У СААЗ паступілі звесткі пра 114 428 211 інфіцыраваных і 2 543 755 памерлых. Колькасць чалавек, якія заразіліся, павялічылася на 348 281, памерлых - на 7807. Статыстыка СААЗ улічвае толькі афіцыйна пацверджаныя звесткi пра выпадкі заражэння і смерці, якія прадастаўляюцца дзяржавамі.

Больш за 48 працэнтаў выпадкаў інфіцыравання, паведамленні аб якіх паступілі ў СААЗ за мінулыя суткі, прыпадаюць на Еўропу (167 303), на другім месцы - Паўночная і Паўднёвая Амерыка (114 932), на трэцім - Усходняе Міжземнамор'е (33 299).

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША - 28 345 585. Далей ідуць Індыя (11 139 516), Бразілія (10 587 001), Расія (4 278 750), Вялікабрытанія (4 188 404), Францыя (3 717 272), Іспанія (3 130 184), Італія (2 955 434), Турцыя (2 723 316), Германія (2 460 030), Калумбія (2 255 260) і Аргенціна (2 118 676).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі