Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2021, 11:29

У сувязі з беспарадкамі каля будынка Сейма Літвы затрыманы 26 чалавек

11 жніўня, Мінск /Кар БЕЛТА/. Больш за 20 чалавек былі затрыманы ў ноч на сераду ў сувязі з беспарадкамі, якія пачаліся ў аўторак ўвечары каля будынка Сейма (парламента) Літвы і прадаўжаліся да дзвюх гадзін ночы серады. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Дэпартамент паліцыі пры МУС рэспублікі.

"Затрыманы і змешчаны ў арыштанцкую 26 чалавек. Адносна іх плануецца прыняць рашэнне аб меры стрымання", - гаворыцца ў паведамленні.

Паліцыя Літвы таксама яшчэ ў аўторак увечары аб'явіла аб пачатку следства па факце арганізацыі беспарадкаў. Як заявіў генеральны камісар Рэнатас Пажэла, арганізатараў чакае сур'ёзнае пакаранне.

Пратэсты былі выкліканы намерам урада з 13 верасня забараніць непрышчэпленым жыхарам карыстацца грамадскім транспартам, наведваць медыцынскія ўстановы і магазіны пэўнай катэгорыі, звяртацца за кантактнымі паслугамі. Чакаецца, што ўрад можа адобрыць абмежавальныя меры на пасяджэнні ў сераду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі