Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2022, 11:12

У Швецыі рэкордная за 30 гадоў інфляцыя

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Швецыі ўстаноўлены 30-гадовы рэкорд па інфляцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае статыстычнае бюро краіны.

Паводле даных спецыялістаў, узровень інфляцыі ў гадавым выражэнні дасягнуў 7,2 працэнта, гэта самы высокі паказчык з 1991 года. Адзначаецца, што рост цэн закрануў перш за ўсё электраэнергію, паліва, прадукты харчавання і тавары лёгкай прамысловасці.

Рэкордныя гадавыя значэнні інфляцыі ў памеры 7,4 працэнта ўстаноўлены і ў Даніі. Галоўным чынам гэта звязана з адмовай краіны купляць газ РФ за рублі, што прывяло да павышэння кошту электраэнергіі, паліва і прадуктаў.

Б'е рэкорды і інфляцыя ў Германіі. Па выніках мая яна склала 7,9 працэнта ў гадавым выражэнні. Гэта значэнне інфляцыі стала рэкордам з 70-х гадоў, калі цэны ў краіне падняліся з-за нафтавага крызісу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі