Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2021, 19:55

У Швецыі прыпынілі вакцынацыю прэпаратам Johnson & Johnson

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне аховы здароўя Швецыі прыпыняе вакцынацыю прэпаратам Janssen кампаніі Johnson & Johnson супраць каранавіруса, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз ведамства.

"Амерыканскі вытворца прыпыніў пастаўкі вакцыны Janssen у Еўропу. На сённяшні дзень у Швецыю дастаўлена 31 тыс. доз, але ніводная з іх не размяркоўваецца для вакцынацыі. Шведскае ўпраўленне аховы здароўя цяпер чакае вынікаў бягучага расследавання Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў адносна бяспекі прэпарату. Да таго часу не рэкамендуецца выкарыстоўваць дозы вакцыны", - адзначана ў паведамленні.

Цяпер упраўленне таксама вывучае пытанне аб тым, ці варта ўстанавіць рэкамендацыі па ўзросце для прэпарату брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca. Прышчэпкі гэтай вакцынай робяць людзям старэйшым за 65 гадоў.

Кампанія Johnson & Johnson прыпыніла пастаўкі вакцыны ў сувязі з выяўленнем пабочных эфектаў пасля вакцынацыі. Раней СМІ паведамлялі пра выпадкі ўтварэння "незвычайных тромбаў" пасля прышчэпак гэтым прэпаратам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі