
Фота ТАСС
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служба берагавой аховы Швецыі паведаміла аб аднаўленні ўцечкі газу з газаправода "Паўночны паток - 2", перадае ТАСС.
Адзначаецца, што ўцечка на "Паўночным патоку - 2" сёння павялічылася ў памерах у параўнанні з учарашнім днём і цяпер складае прыблізна 30 м.
Служба берагавой аховы Швецыі таксама заявіла, што спецыялісты прымаюць усе неабходныя меры для выратавання навакольнага асяроддзя ў сувязі з тым, што ўцечка газу можа прадаўжацца яшчэ на працягу нейкага часу.
Раней "Газпрам" паведаміў, што ціск на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" стабілізаваўся, а ўцечкі газу спыніліся.-0-