Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 красавіка 2022, 13:08

У Шры-Ланцы прайшлі масавыя пратэсты з-за эканамічнага крызісу

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Шры-Ланкі ў мінулыя выхадныя адбыліся масавыя акцыі пратэсту ў сувязі з эканамічным крызісам, паведамляе Euronews.

Тысячы жыхароў сабраліся ў галоўным дзелавым раёне горада. Астраўная дзяржава знаходзіцца на мяжы банкруцтва: яе знешні доўг вырас да $25 млрд, а валютныя рэзервы спустошаны.

На працягу некалькіх месяцаў жыхары Шры-Ланкі стаялі ў доўгіх чэргах, каб купіць паліва, газ для прыгатавання ежы, прадукты харчавання і лякарствы, большая частка якіх паступае з-за мяжы і аплачваецца цвёрдай валютай. З-за недахопу паліва веерныя адключэнні электраэнергіі прадаўжаюцца па некалькі гадзін у дзень. Людзі даведзены да адчаю ўзрастаючым коштам жыцця і цяжкасцямі ў доступе да прадметаў першай неабходнасці.

Перагаворы з Міжнародным валютным фондам чакаюцца ў канцы гэтага месяца, і ўрад звярнуўся да Кітая і Індыі за экстраннымі крэдытамі на куплю прадуктаў харчавання і паліва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі