Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2019, 19:21

У Шры-Ланцы прагрымелі тры ўзрывы

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры ўзрывы адбыліся сёння ва ўсходняй частцы Шры-Ланкі ў горадзе Калмунай, паведамляе мясцовы партал Newsfirst.

Падрабязнасцей аб інцыдэнце пакуль няма.

Раней прэм'ер-міністр Шры-Ланкі Раніл Вікрамасінгхе заявіў, што ідуць пошукі патэнцыяльных тэрарыстаў, якія могуць ініцыіраваць новыя атакі.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў атэлях і цэрквах, дзе ў гэты час ішлі велікодныя службы. У выніку тэрактаў загінулі 253 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі