14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Шры-Ланцы ў час масавых пратэстаў адбылося сутыкненне паліцыі з дэманстрантамі, у выніку 84 чалавекі пацярпелі, з іх пяць жанчын, паведамляе агенцтва РІА Навіны са спасылкай на газету Daily Mirror.
У Шры-Ланцы 13 ліпеня прайшлі масавыя пратэсты, дэманстранты спрабавалі захапіць офіс прэм'ер-міністра і комплекс будынкаў парламента.
Масавыя вулічныя пратэсты супраць урада прэзідэнта пачаліся ў Каломба ў канцы красавіка. Жыхары краіны лічаць, што ўрад вінаваты ў тым, што краіна знаходзіцца ў цяжкім эканамічным крызісе.-0-