Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лістапада 2021, 09:02

У шахце "Ліствяжная" ў Кузбасе загінулі 52 чалавекі

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ГУ МНС Расіі пацвердзіла гібель 46 гарнякоў і 6 ратавальнікаў на шахце "Ліствяжная". Аб гэтым паведаміў камандзір Кемераўскага ваенізаванага горнавыратавальнага атрада Юрый Шэ, паведамляе ТАСС.

"Учора адбылася яшчэ адна трагедыя - загінулі шэсць горнавыратавальнікаў. У той газавай атмасферы на аварыйным участку гаварыць аб тым, што хтосьці выжыў, не ўяўляецца магчымым", - сказаў Юрый Шэ.

Ён растлумачыў, што вокіс вугляроду, які пранікае ў поры скуры, вельмі небяспечны для працуючых у шахце. "Нават трэніраваныя горнавыратавальнікі адчуваюць сябе дрэнна", - растлумачыў ён.

Сігнал аб задымленні на шахце "Ліствяжная" ў Бялоўскім раёне Кузбаса паступіў раніцай 25 лістапада, на месца выехалі горнавыратавальнікі і медыкі. Паводле даных МНС, на момант здарэння ў шахце знаходзілася 287 гарнякоў. З шахты эвакуіраваны 239 чалавек, больш за 50 пацярпелі. Не паспелі выйсці на паверхню 46 гарнякоў, у далейшым пры іх пошуках загінула звяно з шасці горнавыратавальнікаў.

Па факце інцыдэнту ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 217 КК РФ "парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека". У рэгіёне з сённяшняга дня аб'яўлена трохдзённая жалоба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі