Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 чэрвеня 2024, 12:19

У Севастопалі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі пасля ракетнай атакі

Фота ўрада Севастопаля
Фота ўрада Севастопаля
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Севастопалі пасля ўчыненай напярэдадні атакі Узброеных Сіл Украіны (УСУ) уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Ва ўказе губернатара горада Міхаіла Разважаева гаворыцца, што рэжым надзвычайнай сітуацыі на тэрыторыі Севастопаля ўводзіцца "да асаблівага распараджэння", абстаноўка, якая склалася ў населеным пункце, прызнана "надзвычайнай сітуацыяй рэгіянальнага характару".

Таксама ў дакуменце ўказваецца, што рэжым надзвычайнай сітуацыі ўводзіцца з-за сітуацыі, "што ўзнікла ў выніку абстрэлаў з боку ўзброеных фарміраванняў Украіны і пры спыненні названых дзеянняў правамернымі дзеяннямі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі".

Раней паведамлялася, што 23 чэрвеня УСУ нанеслі па Севастопалі ўдар пяццю ракетамі ATACMS з касетнымі баявымі часткамі. Чатыры ракеты былі перахоплены, адна ў выніку ўздзеяння ППА падарвана ў паветры. Паводле апошніх даных, загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Траўмы атрымаў 151 чалавек. Шпіталізаваны 82 пацярпелыя, уключаючы 27 дзяцей. Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта РФ узбудзіла крымінальную справу па артыкуле "Тэрарыстычны акт".

У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што палётныя заданні для ракет ATACMS уводзяцца амерыканскімі спецыялістамі на падставе ўласных даных спадарожнікавай разведкі Злучаных Штатаў Амерыкі. Такім чынам, на думку Мінабароны РФ, адказнасць за ракетны ўдар па мірных жыхарах Севастопаля нясе перш за ўсё Вашынгтон, які паставіў гэту зброю, а таксама ўлады Украіны, з тэрыторыі якой гэты ўдар быў нанесены.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі