Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2020, 14:01

У Сербіі ўвядзенне каменданцкай гадзіны з-за COVID-19 выклікала беспарадкі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Бялграда 7 ліпеня, пратэстуючы супраць увядзення ў горадзе каменданцкай гадзіны з-за распаўсюджвання COVID-19, паведамляе тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Пратэсты суправаджаліся беспарадкамі. У паліцыю ляцелі каменне, фаеры, адна з груп радыкалаў спрабавала штурмаваць будынак парламента. Паліцыя прымяніла слёзатачывы газ супраць удзельнікаў акцыі пратэсту.

Сербскае інфармагенцтва Tanjug паведамляе, што ў выніку беспарадкаў ёсць параненыя, аднак іх колькасць не ўдакладняецца.

Уведзеныя ў сакавіку абмежаванні ў сувязі з пандэміяй COVID-19 былі адменены ў Сербіі яшчэ ў чэрвені. У хуткім часе пасля гэтага эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне пачала пагаршацца. СМІ паведамляюць аб перапоўненых пацыентамі з COVID-19 бальніцах, а 7 ліпеня было зафіксавана 13 смяротных выпадкаў ад наступстваў заражэння, што стала абсалютным рэкордам у краіне з пачатку пандэміі.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч аб'явіў аб увядзенні ў сербскай сталіцы каменданцкай гадзіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі