ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лістапада 2020, 14:42

У Сенегале ўспышка невядомай хваробы, рыбакам забаранілі выходзіць у мора

Фота  Reuters
Фота Reuters

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Дакара (Сенегал) увялі часовую забарону на выхад рыбакоў у мора пасля таго, як у 300 з іх было выяўлена не ўстаноўленае медыкамі скурнае захворванне. Аб гэтым паведамляе французская газета Le Parisien.

"На працягу апошніх дзён мы назіраем праяўленне невядомай скурнай хваробы ў Тыяроі (порт на поўдзень ад Дакара), якая 'яўляецца ў рыбакоў, што вяртаюцца з мора", - заявіў прэсе міністр аховы здароўя Сенегала Абдулай Дыуф Сар. Паводле яго слоў, хвароба праяўляецца ў выглядзе высыпкі на целе, ацёку твару, пасінення губ. У першую чаргу запаленне пашкоджвае галаву і канечнасці. Некаторыя хворыя скардзяцца на сверб, галаўны боль і з'яўленне гною ў вачах.

Па стане на 20 лістапада, шпіталізаваны 18 заражаных невядомай хваробай. Большая частка астатніх хворых ізалявана. Пры гэтым эксперты адзначаюць, што хвароба не заразная, паколькі сярод заражаных - толькі рыбакі, ніхто з іх блізкіх, з якімі яны кантактавалі, не захварэў.

Супрацоўнікі Інстытута Пастэра і таксікалагічны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Сенегала займаюцца даследаваннем паходжання захворвання. "Сёння мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта ніяк не звязана з COVID-19, таму што тэсты на каранавірус ва ўсіх захварэлых былі адмоўнымі. На цяперашнім этапе мы больш схіляемся да версіі таксічнага паходжання хваробы", - адзначыў міністр аховы здароўя. На думку сенегальскіх урачоў, крыніцай заражэння мог быць кантакт з марской вадой у адным з прыбярэжных раёнаў. Пробы вады будуць вывучаны ў бліжэйшы час.

Губернатар Дакара распарадзіўся прыпыніць выхад рыбакоў у мора да таго часу, пакуль не будзе ўстаноўлена прычына захворвання. Лоўля рыбы ў прыбярэжных водах краіны з'яўляецца галоўнай крыніцай даходу для амаль 90 тыс. сенегальскіх рыбакоў, паведамляе ТАСС. У краіне налічваецца каля 15 тыс. рыбацкіх лодак. Сенегал з'яўляецца адным з буйнейшых экспарцёраў рыбы ў Заходняй Афрыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі