Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 студзеня 2020, 16:56

У Санкт-Пецярбургу з 2021 года плануюць увесці турыстычны збор

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Санкт-Пецярбурга разлічваюць увесці турыстычны збор для іншаземцаў да 2021 года. Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні гарадскога ўрада губернатар горада Аляксандр Бяглоў.

"Наконт турыстычнага збору работа павінна быць прадоўжана, каб мы яе ў хуткім часе завяршылі і ўжо максімум з 2021 года атрымалі такую магчымасць - збіраць турыстычны збор", - сказаў Аляксандр Бяглоў.

Ідэю аб уводзе ў Санкт-Пецярбургу збору для замежных турыстаў у памеры 100 расійскіх рублёў у суткі Аляксандр Бяглоў агучыў у красавіку 2019 года, гэту прапанову падтрымаў Уладзімір Пуцін. Мінфіну і Міністэрству эканамічнага развіцця РФ далі даручэнне разгледзець пытанне аб унясенні адпаведных змяненняў у Падатковы кодэкс.

Сродкі ад турыстычнага збору плануецца накіраваць у тым ліку на рэстаўрацыю фасадаў помнікаў архітэктуры Санкт-Пецярбурга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі