Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2021, 19:45

У Санкт-Пецярбургу з 13 ліпеня ўвядуць новыя абмежаванні з-за COVID-19

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу з 13 ліпеня ўводзяць новыя абмежаванні з-за COVID-19, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу гарадской адміністрацыі.

Допуск гледачоў на спартыўныя і фізкультурныя мерапрыемствы ў горадзе з 13 ліпеня забаронены. Таксама забараняецца правядзенне любых масавых мерапрыемстваў колькасцю звыш 75 чалавек. Але гэта абмежаванне не закране культурныя і відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў тэатрах, канцэртных залах, цырку і кінатэатрах па ўзгадненні з камітэтам па культуры Санкт-Пецярбурга, а таксама спартыўныя і фізкультурныя мерапрыемствы, якія праводзяцца па ўзгадненні з камітэтам па фізічнай культуры і спорце.

Разам з тым для правядзення мерапрыемстваў уводзіцца шэраг дадатковых патрабаванняў. Так, напаўняльнасць тэатраў і канцэртных залаў не павінна перавышаць 1,5 тыс. чалавек, напаўняльнасць цыркаў змяншаецца з 75 да 50 працэнтаў. Акрамя таго, напаўняльнасць рачнога турыстычнага транспарту ў горадзе абмежавалі да 50 працэнтаў.

Работадаўцам рэкамендавалі мінімізаваць вочную прысутнасць супрацоўнікаў на рабочых месцах. Узмоцнены меры санітарнай бяспекі, уведзены дадатковы кантроль за выкананнем масачнага рэжыму ў транспарце і грамадскіх месцах.

Дзеючыя ў горадзе абмежаванні прадаўжаюцца да 16 жніўня.

Паводле апошніх звестак, у Санкт-Пецярбургу выявілі 483 992 выпадкі заражэння каранавірусам. Выздаравелі 464 074 чалавекі, памерлі 17 183. За апошнія суткі ў горадзе выявілі 1937 выпадкаў COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі