Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2022, 09:54

У СААЗ заявілі, што неабходнасці ў масавай вакцынацыі ад воспы малпаў няма

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост колькасці заражаных воспай малпаў не патрабуе правядзення масавай вакцынацыі ад гэтага захворвання ў цяперашні перыяд. Аб гэтым заявіў прадстаўнік СААЗ Рычард Пібадзі, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Пібадзі, запас вакцын у свеце ад воспы малпаў даволі абмежаваны. Аднак на гэтым этапе актыўна вакцынаваць насельніцтва не трэба. Каб засцерагчыся ад захворвання, дастаткова выконваць неабходныя правілы гігіены.

Воспа малпаў пачала распаўсюджвацца ў мінулым месяцы ў заходнееўрапейскіх краінах. На сённяшні дзень у краінах ЕС зарэгістравана 67 выпадкаў інфіцыравання. Першыя выпадкі заражэння зафіксаваны за межамі Еўропы - у Аўстраліі, Канадзе, ЗША.

Спецыялісты адзначаюць, што пэўную ахову ад воспы малпаў забяспечвае папярэдняя вакцынацыя ад натуральнай воспы. Пры гэтым спецыфічнага лячэння або вакцыны ад воспы малпаў няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі