Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2021, 15:44

У Рызе з-за даўгоў ацяпленне не падключана больш як у 500 жылых дамах

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Латвіі з-за даўгоў ацяпленне не падключана ў 531 жылым доме. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення кіруючай кампаніі Rigas Namu Parvaldnieks (RNP) Роналдс Нейманіс, паведамляе партал Delfi.

Паводле яго слоў, мерзнуць вымушаны жыхары больш як 22 тыс. кватэр, хоць даўгі за ацяпленне засталіся толькі ў жыльцоў 1,7 тыс. кватэр, і іх сума нязначная. У той жа час ён адзначыў, што агульны партфель старых даўгоў RNP складае 40 млн еўра, з іх не менш як 12 млн еўра - доўг жыльцоў за цеплазабеспячэнне.

Паводле слоў кіраўніка праўлення RNP, прадпрыемства прапанавала ўжо жыхарам далучыцца да вырашэння праблемы і выказала надзею, што да надыходу халадоў удасца падключыць ацяпленне.

Роналдс Нейманіс растлумачыў гэту сітуацыю недахопамі дзеючай нарматыўна-прававой базы. Галоўнай праблемай цяпер з'яўляецца тое, што нават з-за аднаго даўжніка ацяпленне можа быць адключана ўсяму дому. На яго думку, нормы павінны быць такімі, каб пастаўшчык цяпла не мог адмовіць у падключэнні ацяплення, калі, напрыклад, доўг за ацяпленне дома невялікі. Цяперашнія ж правілы супярэчаць інтарэсам спажыўцоў, але застаюцца ў інтарэсах пастаўшчыка цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі