
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхароў латвійскай сталіцы чакае чарговае павышэнне рахункаў за ЖКП. З 1 чэрвеня тарыф на водазабеспячэнне і каналізацыю для рыжан павялічыўся на 22,4 працэнта да 2,35 еўра за кубаметр, паведамляе партал навін латвійскага радыё і тэлебачання LSM.lv.
Рост тарыфаў выкліканы агульным павышэннем кошту электраэнергіі і газу ў краіне. Пры гэтым з такой праблемай сутыкнуліся жыхары не толькі Рыгі, але і іншых латвійскіх гарадоў. Каб неяк сэканоміць, людзі пачалі адмаўляцца ад гарачага водазабеспячэння.
Так, у горадзе Рэзекне з мая па кастрычнік у частцы гараджан будзе адключана гарачая вада. У мінулым месяцы тарыфы на паслугі цеплазабеспячэння ў Рэзекне выраслі ў 4,6 раза. Адключэнне гарачай вады таксама абмяркоўваецца ў Даўгаўпілсе, дзе тарыфы выраслі ў 1,5 раза.-0-