Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2021, 15:48

У Румыніі за суткі зарэгістраваны максімум смерцяў з пачатку пандэміі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Румыніі зарэгістраваны новы максімум выпадкаў смерцяў ад COVID-19 з пачатку пандэміі: за 6 кастрычніка ў краіне памёр 331 чалавек, паведамляе медыясетка Euractiv.com.

Паведамляецца, што 6 кастрычніка ў Румыніі зафіксавалі амаль 15 тыс. новых выпадкаў захворванняў - гэта найбольшая колькасць з пачатку пандэміі, больш як 1,5 тыс. пацыентаў знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. У сувязі з гэтым улады Румыніі звярнуліся да ЕС за дапамогай і лякарствамі для лячэння COVID-19 і прыпынілі нетэрміновыя аперацыі, паколькі ў бальніцах скончыліся ложкі ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Органы аховы здароўя актывавалі механізм грамадзянскай абароны ЕС, каб атрымаць доступ да дадатковых запасаў тацылізумабу (прэпарату, што выкарыстоўваецца для лячэння COVID-19) і індывідуальных кіслародных апаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі